Самая важная ноч у годзе для кожнага нячысціказнаўца – Дзень летняга сонцастаяння, Купалле. На Купалле прырода жыве напоўніцу. Зёлкі ўваходзяць у моц, набываюць чароўную гаючую сілу. Дрэвы абмяркоўваюць жыццё лесу ды нават пераходзяць з месца на месца. Схаваныя скарбы выходзяць на паверхню зямлі прасушыцца.
Артур Басак, Беларускія нячысцікі. Лясныя
