Вось гэта наш горад, на чарапаху падобны. Вось тут — мы… А вось тут…» Ён намаляваў збоку ў ніжняй частцы авала кароткі адростак: «Вось тут чарапаха нешта высунула вонкі з-пад панцыра. На хвілінку, аглядзецца, ацаніць сытуацыю. Ну, і хапнуць чаго на сьняданак. Гэта і ёсьць Шабаны».
Альгерд Бахаревич, Шабаны
