Пісьменнікі, паэты, музыкі – яны ўсе розныя - цитата Ганна Севярынец из книги Дзень Святога Патрыка

Пісьменнікі, паэты, музыкі – яны ўсе розныя

Цитата

Пісьменнікі, паэты, музыкі – яны ўсе розныя. Ёсць сярод іх геніі, самазванцы, натхнёныя таленты і зацятыя працаўнікі, мужныя героі і вартыя жалю здраднікі, а часцей за ўсё – тыя, у кім адшукаеш і таго, і другога, і трэццяга, але ж усе яны падобныя адным – усе яны незвычайна эмацыянальныя. Нават на пажаўцелых канвертах, якія часам суправаджаюць старэнькія шэранькія паштовачкі і запіскі, бачна: вось тут літара расперазалася, паляцела за адведзеныя друкарняй рамкі, бо на штэмпелі вясна, і душа паэта адгукаецца яе спевам, а вось той жа почырк скукожваецца і падціскае кіпцюрыкі – значыцца, у лісце будзе нешта трывожнае і крыўднае. І калі вам кажуць, што быццам бы той ці іншы паэт быў стрыманы на эмоцыі, не верце. Не бывае паэтаў, стрыманых на эмоцыі

Ганна Севярынец, Дзень Святога Патрыка

Поделиться