Герояў Быкава ніколі не перапаўняе радасьць жыцьця, памкненьне да творчасьці, ці хоць бы да авантуры. Іхны сьвет складаецца зь перашкодаў і страху, так падобнага на дзіцячы, бо дзіцячы страх самы страшны. Але на выхадзе такой творчасьці заўсёды ёсьць катарсіс, бо быкаўскія творы, абсалютна пэсымістычныя ў сваіх фабулах, не пакідаюць у чытача адчуваньня безвыходнасьці і пэсымізму. Растлумачыць гэта можна тым, як мы ставімся да вусьцішы дзіцяці - са спачуваньнем і суцяшеньнем.
Сяргей Дубавец. Это и многое другое вы найдете в книге Пахаджане (Васіль Быкаў)