У новым творы аўтаркі правакацыйнага рамана «Менада і яе сатыры» тэлевядоўца Інга Куродым вядзе свой прыватны рэпартаж, поўны горкага сарказму, з эпіцэнтра «звычайнай надзвычайнай сітуацыі», дзе жанчыны — «зручныя чалавекаадзінкі штатнага раскладу». Грамадства гатовае бачыць у жанчыне найперш маці, потым — працаўніцу, істоту «прыгожую, пяшчотную і крышачку ранімую, асабліва ў дзень, калі чутныя першыя цяжкія крокі вясны па нашай планеце, і вам дораць кветкі з антыпрыгарнымі патэльнямі». З юнацтва Інга Куродым гуляла па чужых правілах, але больш не можа даць рады свайму задушанаму гневу. Раман можна прачытаць як пазбаўленую табу споведзь сучасніцы, як сатыру на карумпаваную правінцыйную бюракратыю альбо як «гісторыю хваробы». Гумар ідзе побач з сімвалам і міфам, саладжавая мова ружовага чытва змяняецца брутальным прастамоўем, бязлітасны псіхалагічны аналіз суседнічае са шчырасцю інтымнага дзённіка. «Садомская яблыня» прапануе задумацца над вострасучасным і вечным. Это и многое другое вы найдете в книге Садомская яблыня (Алена Брава)