Гістарычны раман Алеся Аляшкевіча перанясе чытача ў амаль легендарнае ХІІІ стагоддзе. У творы падаюцца выразныя карціны з жыцця тагачаснага Полацкага гаспадарства. Новагародскага, Пінскага, Берасцейскага княстваў, каралеўства Літва, якія вялі жорсткую і крывавую барацьбу з крыжакамі і мангола-татарскімі заваёўнікамі.
У рамане выразна і ярка апісаны вобразы мужных сыноў-абаронцаў Айчыны - князёў Войшалка, Таўцівіла, Шварна, Аляксандра Неўскага, Давыда Гарадзенскага, першага караля Літвы Міндоўга і каралевы Марты з іх шчырымі мроямі, пачуццямі і перажываннямі, з іх узнеслым але часта драматычным каханнем...
Кніга не пакіне чытачоў раўнадушнымі, асабліва тых, каго хвалюе і цікавіць гістарычная і культурная спадчына Радзімы. Это и многое другое вы найдете в книге Замкавая гара (Алесь Аляшкевіч)