Калі твая зброя – кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты – гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў – без ваганняў бяры ў рукі кнігу.Раман Уладзіслава Ахроменкі з правакацыйным назовам «Тэорыя змовы» ў парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца сабе задаць нават у думках.Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна.Чытай, думай, рабі высновы, спрачайся з персанажамі і аўтарам. Это и многое другое вы найдете в книге Тэорыя змовы (Ахроменка Уладзіслаў)