Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.
Фіндусу падабаецца святкаваць Дзень народзінаў, і таму ён святкуе яго тры разы на год. Звычайна ў гэты дзень Пэтсан пячэ блінны торт. Для гэтага патрэбныя яйкі, мука і малако. Мукі дома няма, таму Пэтсану трэба з’ездзіць на ровары ў краму ды набыць яе. Але спачатку — адрамантаваць ровар інструментамі, якія ляжаць у майстэрні, ключ ад якой апынуўся ў калодзежы.
Каб дастаць ключ, трэба ўзяць драбіны, прытуліўшыся да якіх спіць страшны ды злосны бык...
Пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч.
Пераклад зроблены паводле выдання: Sven Nordqvist «Pannkakstärtan» Bokförlaget Opal AB, Stockholm, 2014.
Мастак Свэн Нурдквіст.
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка". Падсерыя "Каляровы ровар"; выпуск 11. Это и многое другое вы найдете в книге Блінны торт (Свэн Нурдквіст)