"Дазвольце падзяліць з вамі цудоўную навіну! Яе мне прынёс той самы Дабрадушны Някемлівы Медзьвядок, пра якога вы, напэўна, калі-небудзь ды чулі. Імя ў гэтага Медзьвядка непаўторнае і трохі пухнатае, і гучыць яно Ўіні-Важны-Пу, а жыве Медзьвядок у пэўным далёкім ангельскім Лесе. Ўіні-Важны-Пу паведаміў мне з адказнасьцю, што дзеці ўсяго сьвету сябруюць з такімі самымі Медзьвядкамі, і тыя маюць вельмі падобныя імёны. Гэтак дзеткі з Гішпаніі сябруюць зь Вінны-Пухам, дзеткі са Швэцыі – з Нальле-Пухам, дзеткі з Латвіі – зь Віньнійс-Пуксам, дзеткі з Расеі – зь Віньні-Пухам, дзеткі з Польшчы – з Кубусем Пухаткам, a з Чэхіі – з Мэдвідкам Пу... Уххх! Больш не магу пералічваць, бо атрымаецца таўшчэзная кніжка! Але ж вы здагадваецеся, што ў кожнай краіне дзеткі могуць ня толькі прытульваць і любіць свайго Медзьвядка, але і выпраўляцца зь ім на розныя надзвычайныя прыгоды.
Бяда толькі, што беларускі Медзьвядок, якога клічуць Віня-Пых, загубіўся ці то ў Налібоцкай пушчы, ці то ў белавескім гушчары, а можа, і між Браслаўскіх азёраў. İ – ані слыху, ані дыху. Усе астатнія Медзьвядкі пачалі ўжо хвалявацца за свайго беларускага сябрука. İ вось нарэшце мы з радасьцю даведаліся, што беларускі Медзьвядок знайшоўся!" (Перакладнік)
Пераклад з ангельскай Віталя Воранава.
Это и многое другое вы найдете в книге Віня-Пых (Алан Аляксандр Мілн)