Кнігі Свэна Нурдквіста ўжо сталі класікай дзіцячай літаратуры, а яго гісторыі пра старога Пэтсана і коціка Фіндуса перакладзеныя на больш як 30 моваў свету. Незвычайныя ілюстрацыі будуць цікавыя не толькі дзецям, але і іх бацькам.
Пэтсан і Фіндус хуценька прыбралі ў хаце перад Калядамі. Засталося толькі прынесці ялінку і прыгатаваць святочную ежу.
I тут здарылася тое, што не мусіла здарыцца.
Пэтсан падвярнуў нагу. Як жа яны дойдуць да крамы, як набудуць ежы, як прынясуць з лесу ялінку?
Напэўна, гэта будуць вельмі сумныя Каляды.
Хіба толькі здарыцца нешта такое, пра што ні Пэтсан, ні Фіндус не могуць нават і марыць.
Пераклад са шведскай Надзеі Кандрусевіч.
Пераклад зроблены паводле выдання: Sven Nordqvist «Pettson får julbesök» Bokförlaget Opal AB, Stockholm, 1998.
Мастак Свэн Нурдквіст.
Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка". Падсерыя "Каляровы ровар"; выпуск 10. Это и многое другое вы найдете в книге Пэтсан і Фіндус святкуюць Каляды (Свэн Нурдквіст)