“Эпідэмія ружаў” – не проста кніга, пад вокладкай якой сабраныя старыя і новыя вершы Вальжыны Морт. Гэта чарадзейны сад, дзе побач растуць боль і радасць, любоў і вусціш, жорскасць і меланхолія. Сад, у якога няма агарожы, сад, дзе валадараць цені і дзе кожны сам за сябе. Аўтарка пашырае не толькі межы мовы – праз гэтую паэзію сам свет выяўляе сваю бяскрайнасць.
Аднак, нягледзячы на гэта, чытач трымае ў руках вельмі беларускую кнігу. "Эпідэмія ружаў" – у пэўным сэнсе вяртанне Вальжыны да нашага чытача. Вяртанне вельмі своечасовае і важнае.
Рэдактар Андрэй Бахарэвіч Это и многое другое вы найдете в книге Эпідэмія ружаў (Вальжына Морт)