Гэтую кнігу Вальжыны Морт склалі вершы і проза, а таксама паэтычныя пераклады з ангельскай (Леанард Коэн), польскай (Рафал Ваячак), украінскай (Іван Андрусяк).
…Я чакаў пабачыць перад сабою жанчыну ў чорным плашчы з капюшонам і з завостранай касою. Пабачыў жа крохкую дзяўчынку, якую хочацца ўзяць на рукі й захінуць ад варожага сьвету, поўнага сэрыйных забойцаў, гвалтаўнікоў і людзей, абыякавых да паэзіі…
…Яе сапраўднае прозьвішча, Мартынава, нагадвае пра трагічны фінал Лермантава. Яе псэўданім перакладаецца з францускай мовы як "мёртвая"…
…У дадатак да ўсяго, гэта яна прышчапіла нашай паэзіі новы стыль, што я называю "какетлівым дзявочым суіцыдам"…
(з пасьлямовы Андрэя Хадановіча "Вальжына vivante")
Рэдагаванне й пасьлямова Андрэя Хадановіча.
Дызайн вокладкі С. Ждановіч. На вокладцы выкарыстаная карціна А. Родзіна. Кніга друкуецца з захаваннем артаграфіі аўтара.
Серыя "Другі фронт мастацтваў". Это и многое другое вы найдете в книге Я тоненькая як твае вейкі (Вальжына Морт)