Чэшскі эмігрант Даніэль Кеплер у заснежаным Каларада сустракае сваю зямлячку Эн Ванье (у ранейшым Анна Вайнштайн). Высвятляецца, што разам з ягонай маці яна знаходзілася ў фашысцкіх канцлагерах і была сведкай ейнае смерці. З размоваў Даніэля і Эн перад чытачом паўстае трагічная гісторыя кахання чэха Тамаша і габрэйкі Рахель.
Кніга была ўганаравана прэстыжнымі літаратурнымі прэміямі Чэхіі. Беларускі пераклад рамана распачынае новую серыю "Чэшская калекцыя", у якой мяркуецца знаёміць беларускага чытача з найлепшымі здабыткамі чэшскай літаратуры.
Пераклад з чэшскай Веранікі Бяльковіч. Это и многое другое вы найдете в книге Гук сонечнага гадзінніка (Гана Андранікава)