Сацыяльна-гістарычны раман У. Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" - гэта бадай што першы ў сучаснай беларускай літаратуры буйны шматпланавы, нават панарамны, твор пра гістарычнае мінулае беларускага народа. Аднаўляючы для чытачоў падзеі больш чым стогадовай даўнасці, перыяд, калі неабходнасць сялянскай рэформы дыктавалася самім жыццём, У. Караткевіч імкнуўся гістарычна падыходзіць да асвятлення падзей 1863 года. Ён аналізаваў іх сацыяльна-эканамічную сутнасць, іх гістарычнае значэнне для лёсу беларускага народа, іх уплыў на далейшае развіццё нацыі. Пры гэтым характэрнай асаблівасцю твора выступае аўтарскае разуменне гісторыі як працэсу, у якім дыялектычна ўзаемазвязаны гісторыя, філасофія, эстэтыка і публіцыстыка. Менавіта такая сувязь стала асновай, на якой У. Караткевіч сфармуляваў законы і правілы гістарычнай раманістыкі (тым больш што сур'ёзны гістарычны раман на той час у беларускай літаратуры адсутнічаў), абазначыў межы жанру і перспектывы яго далейшага развіцця. Это и многое другое вы найдете в книге Каласы пад сярпом тваiм. Кніга першая (Караткевіч Уладзімір)